Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём ратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ратавальных службаў!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Ратавальная служба – магутная, добра адладжаная сістэма аператыўнага рэагавання на наступствы тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў, надзвычайных сітуацый самага рознага характару. У аварыйна-ратавальных фарміраваннях раёна працуюць высакакласныя спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы. Вы ўпэўнена і прафесійна супрацьстаіце небяспецы, ваша праца – яскравы прыклад служэння Айчыне, самаахвярнага і добрасумленнага стаўлення да даручанай справы.

Дзень ратавальніка – гэта свята і ўдзельнікаў добраахвотніцкіх, валанцёрскіх арганізацый, якія дапамагаюць у пошуку людзей, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях.

Шчыра жадаем усім, для каго дапамога і ратаванне людзей стала справай жыцця, моцнага здароўя, сіл і дабрабыту. Няхай вашы сем’і будуць надзейнай апорай, а падтрымка блізкіх дапаможа ў штодзённай, адказнай працы.